24.01.2025. Практыкум "Маляванка"

Дата: 24 января 2025 в 16:38, Обновлено 27 января 2025 в 11:48
86 просмотров

Для выхаванцаў груп “Вясёлка” і “Вясёлыя апяты” народныя майстры Петух Таццяна Мікалаеўна і Гукава Вольга Мікалаеўна  правялі практыкум “Маляванка. Выраб сурвэткі “Калядная зорка”, падчас  якога  дзеці пазнаёміліся з традыцыйным мастацтвам маляванкі і каляднымі традыцыямі Пастаўшчыны. Дзецьмі была выканана выява каляднай зоркі, якая заўжды суправаджала калядоўшчыкаў у час правядзення каляднага абрада.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.