24.01.2025. Практыкум "Маляванка"
Для выхаванцаў груп “Вясёлка” і “Вясёлыя апяты” народныя майстры Петух Таццяна Мікалаеўна і Гукава Вольга Мікалаеўна правялі практыкум “Маляванка. Выраб сурвэткі “Калядная зорка”, падчас якога дзеці пазнаёміліся з традыцыйным мастацтвам маляванкі і каляднымі традыцыямі Пастаўшчыны. Дзецьмі была выканана выява каляднай зоркі, якая заўжды суправаджала калядоўшчыкаў у час правядзення каляднага абрада.