28.10.2025. Свята Бульбы

Дата: 28 октября 2025 в 18:11, Обновлено 29 октября 2025 в 11:07
62 просмотра

Сёння ў нашым дзіцячым садку быў незвычайны дзень. А чаму незвычайны? Дык у нас жа сёння свята Бульбы! Мэта гэтага свята - далучэнне дзяцей да беларускіх традыцый праз беларускія песні, танцы, вершы і гульні.

Ушаноўваць другі хлеб сабраліся выхаванцы старэйшых груп і іх бацькі. Разам з героямі Бульбай і Каларадскім Жуком рабяты спявалі песні, танчылі, вадзілі карагоды, чыталі вершы пра восень, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў розных конкурсах, гулялі ў вясёлыя гульні.  Але якое ж свята без пачастунка? На прыканцы свята ўсе госці частаваліся дранікамі ад спадарыні Бульбы.

Выказваем вялікую падзяку бацькам, якія разам з выхаванцамі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да святкавання фальклорнай забавы “Свята бульбы”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.