10.04.2024. Расці, дужэй, хваёвы лес!

Дата: 10 апреля 2024 в 13:28, Обновлено 11 апреля 2024 в 08:04
114 просмотров

З 23 сакавіка па 20 красавіка 2024 года ў Беларусі праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя "Аднавім лясы разам!". Мэта акцыі – аднавіць лясныя масівы, прывіць людзям беражлівыя адносіны да прыроды і лесу.

Сёння гэтую акцыю падтрымалі і работнікі нашай установы. З добрым настроем, разуменнем важнасці пастаўленай задачы па захаванні і прымнажэнні прыродных багаццяў, брыгада з 8 чалавек на пляцоўцы ў 0,6 га высадзіла больш 3 тысяч саджанцаў хвоі.

Усе працавалі адказна, з упэўненасцю ў атрыманні добрага выніку. Пасадка маладых дрэўцаў – надзея на тое, што нашы дзеці і ўнукі змогуць любавацца прыгажосцю лясоў, атрымліваць асалоду ад чысціні паветра.

Дадзеная акцыя дазволіла лепш даведацца, як ствараюцца новыя лясы і колькі неабходна ўлажыць намаганняў, каб з маленькіх саджанцаў вырас малады лес. Карысная праца на свежым паветры, магчымасць уласнаручна зрабіць добрую справу, падарыла ўдзельнікам працоўнага дэсанту пазітыўныя эмоцыі і добрыя ўспаміны.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.