22.03.2024. Гол! Альбо невялічкая гісторыя пра тое, як у садку выхоўваюцца будучыя футбалісты
Гол! Гол! Гуляем у футбол! Пад такой назвай выйшаў артыкул Алены Шапавалавай у раённай газеце "Пастаўскі край".
Ранішні візіт карэспандэнта ў дзіцячы сад быў чакаемы, пра яго мы дагаварыліся напярэдадні. Але хваляваліся і дзеці, і трэнер Вольга Барысаўна Дуброўская: як пройдзе сустрэча, ці атрымаецца паказаць задуманнае, ці ўразяць дасягненні і поспехі гульцоў госцю. Усё атрымалася! Пра тое, як прыжыўся футбол у садку, чытайце на старонках газеты, перайшоўшы па спасылцы Гол! Гол! Гуляем у футбол!