15.03.2024. Мы - грамадзяне Беларусі!
Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь - дзяржаўнае свята, якое адзначаецца штогод у краіне 15 сакавіка.
У нашай установе сёння прайшло мерапрыемства "Мы - грамадзяне Беларусі!", якое было адкрыта Дзяржаўным Гімнам Рэспублікі Беларусь. На мерапрыемстве прысутнічалі дзеці старшых груп. Выхаванцы старшай групы "Праменьчыкі" чыталі вершы, выконвалі песні пра Беларусь, у інтэрактыўнай гульні замацоўвалі ўяўленні пра сімвалы Беларусі. Выхавацель групы Таццяна Юр'еўна Сарока расказвала дзецям аб значнасці гэтага свята, аб правах грамадзян нашай Рэспублікі як дарослых, так і самых маленькіх.
Спадзяёмся, што, дзякуючы такім мерапрыемствам, нашыя выхаванцы вырастуць сапраўднымі патрыётамі сваёй краіны.
Віншуем усіх грамадзян нашай дзяржавы з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба і дабра!