Далучыліся да народнай творчасці
27 студзеня выхаванцы старэйшых груп "Вясёлыя апяты" і "Пчолкі" сталі ўдзельнікамі майстар-класа, які правяла загадчык Дома рамёстваў Петух Т.М. Дзеці пачулі гісторыю ўзнікнення народнай лялькі-скруткі, а затым пад кіраўніцтвам майстра з абрэзкаў тканіны выканалі ў гэтай тэхніцы ляльку "Анёлачак". Дзякуй Вам, Таццяна Мікалаеўна!
Фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець на нашай старонцы ў Instagram