З Днём Незалежнасці, Беларусь!

Дата: 1 июля 2022 в 10:14, Обновлено 1 июля 2022 в 16:48
204 просмотра

3 ліпеня - День Незалежнасці Рэспублики Беларусь!

Напярэдадні святкавання Дня Незалежнасці Рэспублики Беларусь у нашай установе адбыліся тэматычныя заняткі: гутарка-падарожжа "Беларусь наша - незалежная", "Дзень Незалежнасці" і іншыя.

Цаніць і паважаць незалежнасць краіны, быць патрыётам, памятаць пра подзвігі нашых продкаў - вось пра што ішла гаворка з выхаванцамі.

Арганізаваныя мерапрыемствы яшчэ раз паказалі дзецям і дарослым, што дзень 3 ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міра і стабільнасці,мужнасці і гераізма, пераемнасці пакаленняў, паважання традыцый. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй Дзяржавай, хто сваёй працай і талентам уносіць штодзённую лепту ў працвітанне роднай зямлі.

Са сятам, Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

https://sad1postavy.schools.by/photoalbum/989333

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.