ГУКАННЕ ВЯСНЫ
18 сакавіка ў нашай установе адбылося свята "Гуканне Вясны".
Выхаванцы старэйшага ўзросту пазнаёміліся з народным святам, са святочнымі прыказкамі і прымаўкамі. Заклікалі птушак веснавымі песнямі і вершамі. Добры настрой свята падаравалі беларускія народныя гульні. У завяршэнні свята выхаванцы пачаставаліся салодкімі падарункамі.