Свята ўраджаю
Сёння ў дзіцячым садку прайшло Свята Бульбы. Да дзяцей старшых груп завіталі госці Бульба і Каларадскі жук. Выхаванцы з задавальненнем удзельнічалі ў восеньскіх спаборніцтвах, гульнях, спявалі песні на роднай мове і адгадвалі загадкі. Смачны пачастунак для дашкалят стаў выдатным завяршэннем музычнага свята. Дзякуй Вам Жана Генадзьеўна за пазнавальнае, вясёлае і цікавае мерапрыемства.