Беларускамоўны тыдзень у дзіцячым садзе

Дата: 1 апреля 2022 в 16:45, Обновлено 4 апреля 2022 в 14:32
179 просмотров

З мэтай фарміравання першапачатковых уяўленняў пра родную мову, родны край, паважлівага стаўлення да іх, выхавання патрыятычных пачуццяў у выхаванцаў у дзяржаўнай дашкольнай установе “Яслі-сад № 1 г. Паставы” прайшоў тэматычны тыдзень “На роднай мове размаўляю, яе люблю і паважаю”.

На працягу тыдня выхавальнікі праводзілі з дзецьмі тэматычныя гутаркі пра Беларусь, чыталі беларускія народныя казкі і мастацкія творы беларускіх аўтараў, разглядалі ілюстрацыі, фатаграфіі і карціны пра прыроду, жыхароў, культуру, традыцыі і помнікі Беларусі.

Вельмі займальным для дзяцей была сюжэтна-ролевая гульня  “Турыстычнае агенства. Вандроўка па Беларусі”. Выхавальнік групы Н.У. Шолах  пазнаёміла  выхаванцаў з выдатнымі мясцінамі нашай краіны, вельмі цікава распавяла дзецям  пра турыстычнае агенства і чым яно займаецца.

Займальным для дзяцей сярэдняй групы быў занятак па адукацыйнай вобласці “Дзіця і грамадства” на тэму  “Сцяг Беларусі”. Выхавальнік групы А.В. Гауль пазнаёміла выхаванцаў з сімвалам  нашай  Радзімы - сцягам, з сімвалічным назначэннем яго колераў, пашырыла кругагляд у галіне дзяржаўнай сімволікі.

З мэтай далучэння  педагогаў да вытокаў народнай культуры з дапамогай твораў беларускай літаратуры у дашкольнай установе адбыўся літаратурны брэйн-рынг  “Па старонках роднай літаратуры”. Мерапрыемства садзейнічала абуджэнню цікавасці да беларускай літаратуры, удасканаленню культуры маўлення.

У межах беларускамоўнага тыдня і  з мэтай выяўлення і падтрымкі творчых, мастацка-эстэтычных здольнасцей выхаванцаў ў яслях-садзе прайшла  выстава малюнкаў сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў па матывах беларускіх народных казак “Жыве ў малюнках казка”.  

Для дзяцей другіх малодшых груп выхавацель Т.А. Гусарава падрыхтавала лялечны тэатр  “Дудка-чараўніца” (паводле верша В. Іпатавай). Пад кіраўніцтвам выхавацеля Т.А. Гусаравай дзеці другой малодшай групы “Усмешка” прынялі ўдзел у гульнях-драматызацыях паводле верша П. Пранузы “Храбрэц”, паводле фальклорнага твору “Мышка, мышка, дзе была?”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.