21.02.2025. 21 лютаага - Міжнародны Дзень роднай мовы
21 лютага ў нашым дзіцячым садку адзначылі Дзень роднай мовы. Абвешчаны ён быў на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці, спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый.
На працягу дня работнікі ўстановы і выхаванцы размаўлялі і разважалі на беларускай мове, гулялі ў беларускія гульні, дзяліліся сакрэтамі беларускай нацыянальнай кухні, жартавалі і ўспаміналі прыказкі і прымаўкі нацыянальнага фальклору. У групах выхавальнікі аформілі кніжныя выставы “З любоўю да роднай мовы”, “Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх”.