21.02.2025. 21 лютаага - Міжнародны Дзень роднай мовы

Дата: 21 февраля 2025 в 16:59, Обновлено 21 февраля 2025 в 22:09
112 просмотров

        21 лютага ў нашым дзіцячым садку адзначылі Дзень роднай мовы. Абвешчаны ён быў на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці, спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый.

       На працягу дня работнікі ўстановы і выхаванцы размаўлялі і разважалі на беларускай мове, гулялі ў беларускія гульні, дзяліліся сакрэтамі беларускай нацыянальнай кухні, жартавалі і ўспаміналі прыказкі і прымаўкі нацыянальнага фальклору.  У групах выхавальнікі аформілі кніжныя выставы “З любоўю да роднай мовы”, “Беларускія чытанкі-забаўлянкі для самых маленькіх”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.