18.02.2025. Зіхаціць наш ручнік
Інтэграваны занятак па адукацыйных абласцях "Дзіця і грамадства" і "Выяўленчае мастацтва" (аплікацыя)
Сёння да выхаванцаў старшай групы “Непаседы” па відэазванку па Skype звярнулася дзяўчынка Васілінка з просьбай сабраць пазнавальны матэрыял пра беларускія ручнікі для дзіцячага часопіса “Хачу ўсё ведаць”. Дзеці расказалі Васілінцы, што на самой справе ручнік выкарыстоўваўся не толькі для ўцірання, але і суправаджаў беларусаў ад самага нараджэння: на ручнік прымалі навароджанага, на вышытым ручніку хлебам-соллю сустракалі паважаных гасцей, ўпрыгожвалі кут у доме з іконамі, выкарыстоўвалі ў вясельных і хрысцільных абрадах. Ручнік служыў абярэгам для ўсёй сям’і. Затым выхаванцы ў мастацкай майстэрні ўпрыгожылі ручнікі беларускім арнаментам. Дзякуючы атрыманым ведам Васілінка паабяцала напісаць цудоўны артыкул і абавязкова размясціць фотаздымкі з прыгожымі ручнікамі на старонках дзіцячага часопіса.