18.02.2025. Зіхаціць наш ручнік

Дата: 18 февраля 2025 в 19:40, Обновлено 19 февраля 2025 в 06:42
60 просмотров

Інтэграваны занятак па адукацыйных абласцях "Дзіця і грамадства" і "Выяўленчае мастацтва" (аплікацыя)

       Сёння да выхаванцаў  старшай групы “Непаседы” па відэазванку па Skype звярнулася дзяўчынка Васілінка з просьбай сабраць пазнавальны матэрыял  пра беларускія ручнікі  для дзіцячага часопіса “Хачу ўсё ведаць”. Дзеці расказалі Васілінцы, што на самой справе  ручнік выкарыстоўваўся  не толькі для ўцірання, але і суправаджаў беларусаў ад самага нараджэння: на ручнік прымалі навароджанага, на вышытым ручніку хлебам-соллю сустракалі паважаных  гасцей, ўпрыгожвалі кут у доме з іконамі, выкарыстоўвалі ў вясельных і хрысцільных абрадах. Ручнік служыў абярэгам для ўсёй сям’і.  Затым выхаванцы ў мастацкай майстэрні ўпрыгожылі ручнікі беларускім арнаментам. Дзякуючы атрыманым ведам Васілінка паабяцала напісаць цудоўны артыкул і абавязкова размясціць фотаздымкі з прыгожымі ручнікамі на старонках дзіцячага часопіса.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.