13.10.2025. Восеньскі кірмаш

Дата: 13 ноября 2025 в 16:48, Обновлено 14 ноября 2025 в 11:02
90 просмотров

«Восеньскі кірмаш» – музыкальна-спартыўная забава, удзельнікамі якой сталі сёння выхаванцы старшых груп нашага дзіцячага сада.

Канцэпцыя мерапрыемства была накіравана на далучэнне дзяцей да культурных каштоўнасцяў сваёй краіны, выхаванне патрыятычных адносін да Радзімы, захаванне і перадачу культурнай спадчыны, традыцый.

Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, эстафетах, беларускіх народных гульнях, звязаных са зборам ураджаю, а меладычныя беларускія песні і запальныя танцы нікога не пакінулі абыякавымі.

"Восеньскі кірмаш" скончыўся пачастункамі і выдатным настроем!

Гэта яркае і запамінальнае мерапрыемства  штогадовая традыцыя нашага дзіцячага саду.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.