03.03.2025. Практыкум "Маляванка, наіўны мастацкі жывапіс"
Ці ведаеце вы, што такое народныя мастацкія рамёствы? Гэта вытворчасць вырабаў з простых падручных матэрыялаў пры дапамозе нескладаных прыстасаванняў. Але адна справа - бачыць ужо гатовыя, а другая - паспрабаваць зрабіць уласнымі рукамі.
Наш педагагічны калектыў адважыўся пабыць у ролі народных майстроў: 25 лютага свой майстар-клас паказалі два сапраўдных народных майстры Пастаўшчыны, Петух Таццяна Мікалаеўна і Гукава Вольга Мікалаеўна. А выконвалі мы сурвэтку ў тэхніцы "набіванка" - перанос выбранага малюнка на тканіну з дапамогай гатовых штампаў. Цікава? Яшчэ як! Мы самі не заўважылі, як на звычайных шэрых лапінах ажылі прыгожыя птушкі і кветкі. Паспрабуйце калі-небудзь самі апынуцца на хвілінку на месцы сапраўднага майстра. Атрымаеце асалоду і задавальненне.
А мы кажам шчыры "дзякуй" Петух Т.М. і Гукавай В.М. за захаванне народных традыцый нашай Спадчыны!