10.01.2025. Спяваем, гуляем - Каляду сустракаем!

Дата: 10 января 2025 в 16:52, Обновлено 11 января 2025 в 09:01
133 просмотра

10  студзеня  ў нашым садку  адбылося свята  “Спяваем, гуляем – Каляду сустракаем!”. Выхаванцы прыйшлi калядаваць да Гаспадынi, якая распавядала пра свята Каляды, яго сэнс і традыцыі. Фальклорная свята было насычаным  казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі вакол ёлкі (“У нас сёння свята”, “Гарбата”, “Калядная”),  гульнямі (“Зорачка”, “Гарлачык”, “Дудка-весялуха”, “Лапці”, “Маталкі”, “Рэшата”), танцамі (“Го-го-го, каза”, “Саўка ды Грышка”).

Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, праявіць цікавасць да розных жанраў музычнага мастацтва, самім прачуць усё хараство народных свят і гулянняў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.