02.07.2024. КВІТНЕЙ, НЕЗАЛЕЖНАЯ БЕЛАРУСЬ!

Дата: 2 июля 2024 в 11:26, Обновлено 2 июля 2024 в 14:20
47 просмотров

3 ліпеня Рэспубліка Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята і сімвал нацыянальнага гонару, калі мы з удзячнасцю ўспамінаем пра несмяротны подзвіг нашага народа: франтавікоў, партызан, падпольшчыкаў, працаўнікоў тылу, якія ў гады суровых выпрабаванняў зрабілі ўсё магчымае і немагчымае для Вялікай Перамогі, незалежнасці нашай Радзімы.

Напярэдадні свята ва ўстанове праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя знамянальнай даце. Ва ўсіх групах прайшлі заняткі, на якіх выхаванцы пазнаёміліся з гісторыяй свята, памятнымі мясцінамі Беларусі, замацавалі ўяўленні аб сімвалах нашай Радзімы.

Дзеці прынялі ўдзел у тэматычным мерапрыемстве "Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь", якое пачалося з узняцця Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і праслухоўвання Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

Мерапрыемства прайшло актыўна, ярка, відовішчна і было накіравана на выхаванне патрыятызму ў дашкольнікаў, фарміраванне гонару, любові і адданасці да роднай Айчыны і яшчэ раз паказала, што дзень 3-га ліпеня – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, міру, мужнасці, гераізму, пераемнасці пакаленняў і паважання традыцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.