14.03.2024. Ух, ты, Масленіца!!!
14 сакавіка ў дзіцячым садзе адбылося святкаванне Масленіцы.
Забава гэта ладзіцца у старэйшых групах установы кожны год, стала традыцыйнай і вельмі спадабаецца дзецям. Не стаў выключэннем і гэты год. Кіраўнік фізічнага выхавання Дуброўская Вольга Барысаўна падрыхтавала насычаную праграму, у якой госці Масленіцы - Вясна, Баба Яга, разам з дзецьмі вадзілі карагоды, спаборнічалі ў конкурсах, удзельнічалі ў народных гульнях, весяліліся.
Напрыканцы свята дзеці і дарослыя з задавальненнем пачаставаліся смачнымі блінамі з гарачай гарбатай.