21.02.2024. Каб мова родная гучала...

Дата: 21 февраля 2024 в 20:31, Обновлено 22 февраля 2024 в 10:54
94 просмотра

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў дзіцячым садзе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, якія былі накіраваны на фарміраванне ў дзяцей паважлівых адносін да беларускай мовы, культуры беларускага народа, любові да сваёй Радзімы, выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму. 

З усіх куточкаў дзіцячага сада ў гэты дзень гучала беларуская мова – прыгожая, ласкавая, меладычная. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў чуліся ў групах на працягу дня, ствараліся камунікатыўныя сітуацыі для зносін дзяцей на беларускай мове. У кожнай групе аформілі тэматычную выставу кніг на беларускай мове "Раю дзецям пачытаць". Падрыхтаваны відэаматэрыял, які знайшоў сваё адлюстраванне ў сацыяльнай сетцы ІnstagramНе абышлося і без народных рухавых гульняў.

Правядзенне дзён роднай мовы дае магчымасць нагадаць, што мы – беларусы, а наша мова - беларуская. Гэта тое невычэрпнае багацце, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне і суправаджае ўсё жыццё.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.