Старажытнае свята развітання з зімой, "Гуканне вясны", адбылося у дзіцячым садзе

Дата: 21 марта 2023 в 17:00, Обновлено 21 марта 2023 в 17:33
114 просмотров

20 сакавіка ў садку адбылося фальклорна-абрадавае свята "Гуканне вясны", якое дзеці з нецярпеннем чакалі, рыхтаваліся да яго разам са сваімі выхавацелямі і музычным кіраўніком Галінай Фядосаўнай Ціхан: вучылі вершыкі, заклічкі, танцы і песенькі.

У госці да дзяцей прыходзіла Вясна-красна з гульнямі і карагодамі. Завітаў на свята і Снегавік, які ніяк не хацеў уступаць месца Вясне. З вялікай ахвотай дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, віктарынах, спаборніцтвах. Правядзенне мерапрыемства захапіла і зацікавіла дзяцей.

Сапраўдны вясновы настрой, які панаваў на свяце, растапіў сэрца Зіме. Спадзяёмся, што ніякі холад ўжо не зможа прагнаць прыгажуню і яна займе сваё пачэснае каляндарнае месца.

 


 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.