Практыкум па кераміцы "Тэхналогія вырабу пасхальнай цацкі"
29 красавіка ў дашкольнай ўстанове адбылася сустрэча выхаванцаў старшых груп з супрацоўнікамі Дома рамёстваў “Стары млын”
З мэтай знаёмства выхаванцаў старшых груп з рамёствамі Пастаўшчыны 29.04.2022 г. у дашкольную ўстанову завіталі супрацоўнікі Дома рамёстваў “Стары млын” Сафонава Вольга Андрэеўна, метадыст па народнай творчасці, напрамак “Кераміка”, Петух Таццяна Мікалаеўна, дырэктар філіяла № 1 ДУК “Цэнтр культуры і народнай творчасці г. Паставы” Дом рамёстваў “Стары млын”. Сафонава В.А. правяла практыкум па кераміцы “Тэхналогія вырабу пасхальнай цацкі”.
Фотаздымкі змешчаны ў альбоме "Практыкум па кераміцы": https://sad1postavy.schools.by/photoalbum/964988