Пашырэнне магчымасцяў атрымання адукацыі на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі

Дата: 20 июля 2018 в 11:42, Обновлено 20 июля 2018 в 12:09
447 просмотров

Согласно статьи 90 Кодекса Республики Беларусь об образовании основными языками обучения и воспитания в Республике Беларусь являются государственные языки Республики Беларусь. Государство гарантирует гражданам право выбора обучения и воспитания на одном из государственных языков Республики Беларусь и создает условия для реализации этого права. Язык обучения и воспитания определяется учредителем учреждения образования с учетом пожеланий обучающихся (законных представителей несовершеннолетних обучающихся).

Паважаныя бацькі!


Згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам. Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.


Дзяржаўная установа адукацыі “Яслі-сад №1 г.Паставы” вывучае запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання. На пачатак кожнага навучальнага года плануецца адкрыццё дашкольнай группы навучання і выхавання на беларускай мове.Для гэтага трэба ўказаць пажаданую мову навучання ў заяве аб прыёме ва ўстанову дашкольнай адукацыі.

Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстанове дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць загадчыку дзяржаўнай установы адукацыі “Яслі-сад №1 г.Паставы” па нумары 41985.

Запрашаем, калі ласка, у беларускамоўную групу!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.