13.03.2026. Канстытуцыя вачыма дзяцей

Дата: 13 марта в 09:39, Обновлено 16 марта в 12:33
38 просмотров

Ужо ў дашкольным узросце мы знаёмім дзяцей з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі, выхоўваем любоў, павагу і гонар да Радзімы, дзяржаўных сімвалаў, прывіваем пачатковыя прававыя веды, фарміруем прававую культуру з дапамогай заняткаў і гульнявых мерапрыемстваў.

Сёння ў нашай установе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Выхаванцы старэйшых груп на занятках "Канстытуцыя вачыма дзяцей" пазнаёміліся з самым важным дакументам кожнага чалавека ў нашай дзяржаве, даведаліся, што ў Канстытуцыі замацаваны правы грамадзян Рэспублікі Беларусь: права на працу, годны ўзровень жыцця, права на ахову здароўя і адукацыю, права карыстацца роднай мовай і многія іншыя правы, якія Канстытуцыя гарантуе грамадзянам.

У музычнай зале для выхаванцаў прайшло святочнае мерапрыемства "Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь". Ва ўрачыстай абстаноўцы дзеці разам з педагогамі выканалі Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь. Падчас мерапрыемства выхаванцы замацавалі веды аб правах дзіцяці, аб галоўных сімвалах нашай дзяржавы.

Мы віншуем усіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і жадаем мірнага неба, дабра і шчасця! Са святам!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.