28.10.2025. Свята Бульбы
Сёння ў нашым дзіцячым садку быў незвычайны дзень. А чаму незвычайны? Дык у нас жа сёння свята Бульбы! Мэта гэтага свята - далучэнне дзяцей да беларускіх традыцый праз беларускія песні, танцы, вершы і гульні.
Ушаноўваць другі хлеб сабраліся выхаванцы старэйшых груп і іх бацькі. Разам з героямі Бульбай і Каларадскім Жуком рабяты спявалі песні, танчылі, вадзілі карагоды, чыталі вершы пра восень, адгадвалі загадкі, спаборнічалі ў розных конкурсах, гулялі ў вясёлыя гульні. Але якое ж свята без пачастунка? На прыканцы свята ўсе госці частаваліся дранікамі ад спадарыні Бульбы.
Выказваем вялікую падзяку бацькам, якія разам з выхаванцамі прынялі актыўны ўдзел у падрыхтоўцы да святкавання фальклорнай забавы “Свята бульбы”.