25.10.2024. Восеньскі кірмаш

Дата: 25 октября 2024 в 14:01, Обновлено 25 октября 2024 в 16:24
113 просмотров

Знаёмства дзяцей з гісторыяй нашай краіны, яе культурай і абрадамі, адбываецца ў дзіцячым садзе, ў тым ліку, і праз знаёмства з фальклорными святамі. Па традыцыі адным з самых яркіх з іх лічым забаву «Восеньскi кiрмаш».

Даўней паход на кірмаш меў не толькі практычнае, але і забаўляльнае значэнне. На плошчах разгортваўся багаты гандаль. Чаго там толькі не было!

Вось і наш кірмаш выдаўся на славу! Упрыгожанне музычнай залы адпавядала назве свята: дэкарацыі з выкарыстаннем беларускага арнаменту, вышываных ручнікоў, ільняных вырабаў. Тут  адчынілі свае лаўкі гандляры. Чаго толькі не было на гандлёвых сталах – гліняныя і драўляныя вырабы, саламяныя лялькі, пляцёная лаза, кнігі на беларускай мове. Не абышлося і без лаўкі з садавінай і агароднінай ды рознымі прысмакамі, хатняй выпечкай, салодкімі пачастункамі для дзяцей, якія з’явіліся на прылаўках дзякуючы бацькам выхаванцаў.

Як і належыць любому кірмашу, на свята завіталі героі Лявон і Марыля. Не меншае захапленне ўсіх удзельнікаў мерапрыемства выклікалі і госці кірмашу - выхаванцы музычнай школы, якія сталі паўнапраўнымі ўдзельнікамі свята.

На свяце дзеці паказалі свае таленты, з задавальненнем адгадвалі загадкі, чыталі вершы і спявалі беларускія песні, гралі на беларускіх музычных інструментах, спаборнічалі ў зборы ўраджаю.

Талент педагагічнага калектыву дзіцячага сада безгранічны. Гэтаму сведчаць артыстычнае выкананне педагогамі дзеючых асоб на свяце: Лявон і Марыля падтрымлівалі вясёлы настрой, не давалі нікому засумаваць, запрашаючы прысутных акунуцца ў атмасферу кірмаша.

Было вельмі прыемна бачыць натхнёныя твары маленькіх беларусаў, іх зацікаўленасць да гісторыі нашай краіны і яе традыцый.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.