Супрацоўнічаем з Пастаўскім раённым краязнаўчым музеем
Знаёмства з побытам беларускага народа - тэма экскурсіі, якую правяла для дзяцей 5-7 год старшы навуковы супрацоўнік Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Вікторыя Віктараўна Жышкевіч.
Дзеці мелі магчымасць пазнаёміцца з інтэр'ерам беларускай хаты 40-50 гг. ХХ ст., у якой адлюстравана традыцыйнае жыллё сельскіх жыхароў з печчу і хатнім начыннем: мэбляй, посудам, прыладамі працы, прадметамі побыту, адзеннем, дэкаратыўна-прыкладнымі рэчамі.
Крыху больш фотаздымкаў у фотаальбоме.