Супрацоўнікі дзіцячай бібліятэкі ім.У.Дубоўкі завіталі ў госці да дашкалят

Дата: 22 марта 2023 в 17:32, Обновлено 27 марта 2023 в 11:16
92 просмотра

22 сакавіка ў садку адбылося літаратурна-гульнёвае падарожжа "Самая прыгожая ў свеце" (размова пра мову). Падрыхтавалі яго і правялі нашы госці - бібліятэкары дзіцячай бібліятэкі імя У.Дубоўкі Сяменас Людміла Францаўна і Рагачова Алёна Уладзіміраўна. Напачатку мерапрыемства Кот і Мыш (лялечны тэатр) спрачаліся "Чыя мова лепшая?". Вынік спрэчкі: для кожнага самая лепшая мова - родная. Дзеці паўтарылі ветлівыя словы, вывучылі лічылку, паслухалі забаўлянкі, адгадалі загадкі, паглядзелі мультфільм "Піліпка-сынок". Дзякуем за плённае супрацоўніцтва!
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.