"Пастаўскі кірмаш"

Дата: 21 ноября 2022 в 08:05, Обновлено 21 ноября 2022 в 08:10
119 просмотров

16 лістапада ў нашым дзіцячым садзе прайшоў восеньскі кірмаш. Для ўсей дашкольнай установы гэты дзень стаў сапраўдным святам. А што такое свята? Вядома ж, гэта станоўчыя эмоцыі .У кірмашы прынялі ўдзел не толькі дзеці, але і педагогі. «Пастаўскi кірмаш» прайшоў вельмі весела і ажыўлена, з азартам і пазітыўнымі эмоцыямі. Шмат яркіх і незабыўных эмоцый і ўражанняў прынесла свята, як дзецям, так і дарослым. Дзеці гулялі ў беларускія народныя гульні, танцавалі беларускую польку. спаборнічалі ў зборы "ўраджаю".а напрыканцы свята дэгуставалі прадукцыю мясцовага малаказавода і хлебазавода.

Фотаагляд святочных момантаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.